Усе навіны

Канстанцін Кальцоў: «Не ўсё залежыць ад мяне, але я працую над тым, каб стаць галоўным трэнерам»

14 снежня, 23:30

Галоўны трэнер зборнай Беларусі на момант правядзення Кубка Першага канала Канстанцін Кальцоў выказаўся пра новы трэнерскім досвед пасля перамогі над камандай з Казахстана (6:2) у стартавым матчы турніру.

– Выдатны пачатак Кубка Першага канала для вас, Канстанцін Яўгенавіч. Скажыце, ёсць у вас амбіцыі стаць галоўным трэнерам зборнай ці клуба?

– Мне здаецца, у кожнага спецыяліста ёсць такое жаданне. Не ўсё залежыць ад мяне, але мне хочацца, я над гэтым працую. Мы разам з Віктарам Мікалаевічам [Казловым] наведваем розныя семінары, працуем над сабой і прагрэсіруем.

– Ці была ў вас перад Кубкам Першага канала нейкая размова з Дзмітрыем Квартальнавым, і як у «Салаваце Юлаеве» адрэагавалі на ваша рашэнне ўзначаліць зборную?

– У «Салаваце» павіншавалі і пажадалі поспеху. З Дзмітрыем Вячаслававічам я размаўляў, калі мяне прызначылі.

– Заўтра адбудзецца турнір 3х3, для вас гэта першы трэнерскі досвед у такім фармаце. Чаго чакаеце?

– Не ўдзельнічаў у такога роду турнірах і адзін раз бачыў матч 3х3 у мінулым сезоне. Дадзім у гэтым турніры магчымасць згуляць моладзі. Але калі ўсе будуць здаровыя, згуляюць усе, – адзначыў Кальцоў.