Усе навіны

Канстанцін Кальцоў: «Падзякаваў камандзе ў распранальні за эмоцыі, за тое, што былі мужыкамі»

16 снежня, 23:15

Трэнер зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў падзяліўся думкамі пасля паразы ў матчы Кубка Першага канала супраць «Расіі 25» (3:5).

– «Расія 25» выдатна пачала першы перыяд, у нас крыху не ўсё атрымлівалася. Але на экватары матча мы бачылі моманты і гульню, якую і хацелі бачыць у хлопцаў. Гэта кантроль шайбы, крэатыўнасць у нападзе. Зразумела, што цяжка супраць такога саперніка гуляць у нападзе.

– Калі прапусцілі другую шайбу, чаму хлопцы абураліся?

– Вырашылі, што было парушэнне да гэтага. Калі ў нас выдалялі Борыкава, то падобная сітуацыя была.

– Наколькі крыўдна прайграваць у такім матчы? Як хлопцы ў распранальні адрэагавалі на канцоўку паядынку? І што вы сказалі камандзе?

– Падзякаваў за эмоцыі, за тое, што да канца былі мужыкамі. Мы біліся да апошняга.

– А ў вас якія пачуцці?

– Крыўдна.

– Наколькі для вас было важна прывезці на гэты турнір наймацнейшы склад? Усё ж і Пінчук траўмаваўся.

– Не ўсе наймацнейшыя прыехалі. Хацелася б бачыць яшчэ некалькі хлопцаў: і Прынса, і Гатаўца, і Бялевіча. Яны не змаглі. Корабаву і Шынкевічу з мінскага «Дынама» таксама далі адпачыць. Разумеем, што ў КХЛ – цяжкі сезон, – адказаў Кальцоў.