Усе навіны

Протас падпісаў новы 5-гадовы кантракт з «Вашынгтонам»

20 студзеня, 09:18

Беларускі форвард Аляксей Протас падпісаў новы кантракт з «Вашынгтон». Тэрмін дзеяння дамовы складзе 5 гадоў.

Сярэдні гадавы заробак форварда складзе 3,375 мільёна долараў. Дзеянне пагаднення – да канца сезона-2028/29.

23-гадовы Протас набраў 18 (3+15) ачкоў у 42 гульнях за «Вашынгтон» у гэтым сезоне.

Усяго ў 133 матчах за «Вашынгтон» у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ Аляксей Протас набраў 42 (10+32) ачкі.