Все новости

«Белшына» запусціла серыйную вытворчасць шайб па жаданню Лукашэнкі

24 студзеня, 18:42
1

На заводзе «Белшына» запусцілі серыйную вытворчасць хакейных шайб.

Першыя партыі вырабляліся яшчэ ў 2021 годзе. А ўлетку 2022 года прадпрыемства наведаў Аляксандр Лукашэнка, яму паказалі зробленыя шайбы і ён пажадаў, каб беларускія хакейныя клубы перайшлі на шайбы, зробленыя ў Бабруйску. У выніку 22 лістапада 2023 года быў выдадзены загад «Пачаць серыйны выпуск шайб хакейных».

На гэты момант серыйную вытворчасць ужо запушчана. Больш за тое, «Дынама-Шыннік» гуляе і трэніруецца з шайбамі «Белшыны».