Усе навіны

Сяргей Стась: «Без зборных Беларусі і Расіі цікавасць да Алімпіяды ці чэмпіянату свету губляецца»

14 лютага, 10:25
1

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб падаўжэнні адхілення зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Як гэта можа ўспрыняць кожны трэнер і спартсмен? Расчараванне і несправядлівасць. Але, лічу, уся гэтая негатыўная сітуацыя зрабіла нас толькі мацней.

Мы знайшлі шляхі, як станавіцца лепш і выходзіць на новы ўзровень праз суперніцтва з расiянамі. Канешне, хочацца паспрабаваць свае сілы на міжнароднай арэне.

Шкада тых хлопцаў, якія зараз заслугоўваюць згуляць там за краіну, паказаць сябе. Паверце, мы зараз далёка не згубіліся б. Вось гэта самае крыўднае.

– Ці можа змяніцца сітуацыя, калі ў святле падаўжэння адхілення Беларусі і Расіі НХЛ перадумае адпускаць гульцоў на Алімпіяду?

– На мой погляд, гэтае рашэнне ІІХФ можа паўплываць на пазіцыю НХЛ. Трэба разумець, што без зборных Беларусі і Расіі цікавасць да Алімпіяды або чэмпіянату свету страчваецца. Расія, Канада – гэта топ-фаварыты. І адсутнасць адной з гэтых каманд адназначна адбіваецца на статусе турніру, – сказаў Стась.