Яўген Летаў: «Дазвалялі «Брэсту» вяртацца ў гульню – гэтыя шурпатасці трэба прыбіраць перад плэй-оф»
Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў даў каментар пасля перамогі над «Брэстам» (5:1) у матчы Экстралігі.
– І гулялі нядрэнна, і добрыя галы забілі, але прапускалі занадта шмат контратак, дазвалялі суперніку вяртацца ў гульню, але выдатна, што гэтыя моманты падчысціў Міша Карнаухаў, а дзесьці хлопцы лавілі шайбу на сябе. І вось гэтыя шурпатасці трэба прыбіраць перад плэй-оф. А так, малайцы, з перамогай! І вялікі дзякуй за падтрымку нашым заўзятарам.
– Сёння незвычайна актыўныя былі нашы абаронцы. Ці была такая ўстаноўка?
– Супернік дазваляў, таму чаму не? Была магчымасць, прасілі, як мага больш дастаўляць шайбу да варот, таму такая актыўнасць і пайшла.
– Даня Барабаш адзначыўся дублем. Чаго яму не хапае, каб стабільна трапляць у склад?
– Гэта, напэўна, лепш у Даніка спытаць. Калі ён будзе больш стабільным у сваёй гульні, у стварэнні момантаў і іх рэалізацыі, будзе часцей трапляць у склад, – сказаў Летаў.