Усе навіны

Аляксандр Волкаў: «Плануем спыніць маскоўскае «Дынама» за кошт дысцыпліны»

3 сакавіка, 15:30

Гулец мінскага «Дынама» Аляксандр Волкаў выказаўся пра супрацьстаянне з маскоўскім «Дынама» ў плэй-оф КХЛ.

– У нас такі сезон і такая ліга цяпер, што рабіць якія-небудзь прагнозы – 50 на 50. Атрымаўся вельмі цікавы чэмпіянат, дзе кожны мог выйграць у любой каманды. Нават калі паглядзець на нас, то практычна са ўсімі топ-камандамі альбо нічыя па серыях, альбо мы выйгравалі. Усе разумеюць, што плэй-оф – гэта крыху іншае, так што ўсё ўбачым.

– Вы сказалі пра нічыі і перамогі ў сезонных серыях з топ-клубамі, але вось як раз у сустрэчах з маскоўскім «Дынама» справы ў вас не складаліся: чатыры матчы – чатыры паразы.

– У тых матчах не было такога, каб яны дамінавалі. Недзе крыху не пашанцавала, недзе рыкашэты – такое бывае ў хакеі. І паўтаруся, што гэта быў рэгулярны чэмпіянат, а зараз права на памылку менш. Усе будуць настроены і падрыхтаваны.

– За кошт чаго плануеце спыніць найлепшую каманду рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, якая накаціла на фініш першай часткі сезона дзевяціматчавай пераможнай серыяй?

– За кошт дысцыпліны. У суперніка найлепшы адсотак рэалізацыі большасці. Але, як я памятаю, у адной з гульняў з імі ў нас увогуле было 0 выдаленняў, і мы прайгралі 1:2. Дысцыпліна і рэалізацыя сваіх момантаў, якія ў нас будуць, павінны стаць залогам поспеху, – сказаў Волкаў.