Усе навіны

Арцём Каркоцкі: «Дынама» гатова даць бой, каманда давала зразумець, што можам абыгрываць любога суперніка»

3 сакавіка, 21:20

Гендырэктар мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі падзяліўся меркаваннем пра суперніка беларускай каманды ў плэй-оф КХЛ.

– Супернік у нас няпросты, усё ж такі маскоўскае «Дынама» выйграла рэгулярны чэмпіянат. Гульні будуць складанымі, але цікавымі. Мы гатовыя даць бой, таму што каманда давала зразумець па ходзе сезона, што мы можам абыгрываць любога суперніка. Абраны Вектар З развіццём моладзі дае свой плён. Яны з кожным сезонам усё больш развіваюцца, – сказаў Каркоцкі.