Усе навіны

Навічок «Калгары» Ахацюк: «Мы з Шаранговічам былі даволі блізкія ў «Нью-Джэрсі», ён тэлефанаваў мне, каб павітаць»

9 сакавіка, 10:16

Расійскі абаронца і навічок «Калгары» Мікіта Ахацюк распавёў пра ўзаемаадносіны з беларускім аднаклубнікам Ягорам Шаранговічам.

– Мы з Ягорам Шаранговічам былі даволі блізкія ў «Нью-Джэрсі», ён тэлефанаваў мне не так даўно, каб павітаць.

Заўсёды прыемна бачыць знаёмыя твары і ёсць з кім пагаварыць.

Адзін раз жонка Шаранговіча з сынам прыехалі ў Сан-Хасэ, таму што быў дзень нараджэння ў маёй жонкі. Там былі і іншыя жонкі з дзецьмі з Сан-Хасэ. Сын Ягора выпадкова ўзяў грузавік, які належаў аднаму з хлопцаў.

Ягор прынёс грузавік, каб я вярнуў яго ім, выпадкова так атрымалася, – смяецца Ахацюк.