Усе навіны

Яўген Летаў: «У матчы з «Гомелем» пачалі занадта раскрывацца, хацелі выратаваць гульню, але прапусцілі яшчэ»

9 сакавіка, 18:22

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Гомелем» (2:5).

– Няроўная атрымалася гульня. У першых двух перыядах аддалі кропку ўкідвання, з-за гэтага і атрымалі першыя дзве шайбы. А далей – пачалі занадта раскрывацца, хацелі выратаваць гульню, але прапусцілі яшчэ.

У трэцяй дваццаціхвілінцы спрабавалі пераламаць ход сустрэчы, але там ужо супернік гуляў па ліку, і нам было цяжка пераадольваць гэтую абарону. Моманты былі, у нейкіх эпізодах можна было згуляць лепей, – сказаў Летаў.