Усе навіны

Стась пра разгромную паразу ад «Нёмана»: «Пяціхвіліннае выдаленне зламала «Гомелю» гульню, наша большасць не працавала»

11 сакавіка, 23:59

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся думкамі пра матч ў адказ серыі 1/4 фіналу супраць «Нёмана» (0:5). Рахунак у серыі –1:1.

– Плэй-оф. 1:1 у серыі. Пяціхвіліннае выдаленне зламала нам гульню, наша большасць не працавала. Выдатна згуляў варатар саперніка, плюс вельмі шмат нашых кідкоў было заблакіравана.

– Ці ёсць у вас нейкія меры наконт такіх неабавязковых выдаленняў, якія ламаюць гульню?

– Я хачу яшчэ раз перагледзець гэты момант.

– Вы сказалі, што супернік заблакаваў шмат кідкоў, у мінулым матчы вы таксама шмат блакавалі…

– Мы ў мінулым блакавалі, яны – у гэтым. Гэта плэй-оф.

– Вас здзівіла, што вынікі настолькі розныя?

– Зразумела, што «Нёман» быў зараджаны, мы таксама. Паўтаруся яшчэ раз, выдаленне зламала нам гульню.

– У канцоўцы важна было закінуць ці проста трэніравалі нейкія сітуацыі?

– Хацелі паспрабаваць, хацелі закінуць. Яшчэ раз паўтаруся, рахунак не мае значэння ў дадзенай сітуацыі.

– Наступны матч праведзяце ўжо дома. Ці будзеце гуляць з пазіцыі сілы?

– Мы заўсёды стараемся гуляць актыўна і думаю, што нічога мяняць не будзем, – заявіў Стась.