Усе навіны

Яўген Летаў: «У большасці ў матчы з «Гомелем» «Нёман» зрабіў адзін кідок, гэта вельмі слаба»

13 сакавіка, 21:56

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Гомелем» (1:3, лік у серыі: 1-2).

– Што тут каментаваць? Лiк у серыі 2:1, «Гомель» вядзе, серыя працягваецца.

– Сёння вярнуўся Кіслы, Вы вырашылі яго ў першай тройцы паставіць не з Казячым, а пакінуць Цыбіна, чаму?

– Гэта наша задума была.

– Рамановіч не гуляў у трэцім перыядзе…

– Ён шайбу злавіў, у яго страсенне.

– Чаго вам не хапіла ў трэцім перыядзе?

– Нацэленасці на вароты. Па нашай статыстыцы ўсяго два кідкі было. Як можна, саступаючы 1:2, хаця б забіць гол і перавесці гульню ў авертайм, калі наносіць два кідкі? Нацэленасці не было, у большасці зрабілі адзін кідок, гэта вельмі слаба, – сказаў Летаў.