Усе навіны

Форварда «Вашынгтона» Уілсана аштрафавалі і дыскваліфікавалі на 6 матчаў за ўдар клюшкай па твары Грэгара

23 сакавіка, 11:06

Форвард «Вашынгтона», у якім гуляе беларус Аляксей Протас, Том Уілсан дыскваліфікаваны на 6 матчаў.

Гульца пакаралі за ўдар клюшкай па твары абаронцы «Таронта» Ноа Грэгара ў трэцім перыядзе матча рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

У гульні за гэта дзеянне нападаючы «Кэпіталс» атрымаў чатыры хвіліны штрафу за гульню высока паднятай клюшкай.

З-за дыскваліфікацыі Уілсан прапусціў сённяшні матч «Вашынгтона» супраць «Караліны» (7:6).

Па ўмовах калектыўнай дамовы, форвард заплаціць 160,5 тысяч даляраў у фонд тэрміновай дапамогі гульцам.