Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «Сёння «Шахцёр» закінуў шайбы, якіх чакаў, з дабівання»

31 сакавіка, 18:50

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пракаментаваў матч супраць «Брэста».

– Добрая перамога! Гулялі нядрэнна, як і папярэднія сустрэчы, проста тады нам татальна не шанцавала. Сёння мы закінулі галы, якіх чакалі, з дабівання. Акрамя таго, упэўнена згулялі ў абароне, толькі ў канцы трэцяга перыяду далі суперніку момант, які ён рэалізаваў. Такога быць не павінна. Прыбяром агрэхі. Рахунак зноў 0:0.

Едзем гуляць пры сваіх трыбунах. Калі падтрымка будзе такая ж, як на выездзе, будзем выходзіць і паміраць за Салігорск.

– Не рэалізавалі шмат большасці.

– Як і супернік, які таксама шмат яго мае. Мы закінулі патрэбны трэці гол: кідок, дабіванне. Цяпер не да прыгажосці. Адназначна, нам трэба палепшыць гульню ў меншасці.

– Мабыць, самая эмацыйная сустрэча серыі.

– Таму што ніхто не хацеў паміраць, учора быў сход з хлопцамі. Памянялі падыход, падрыхтоўку – гэта спрацавала.

– Склад таксама памянялі.

– Гэта таксама спрацавала, – сказаў Чупрыс.