Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «Гомель» гуляе залішне жорстка, на фоле – такія моманты могуць прывесці да сур'ёзных траўм»

1 красавіка, 22:47

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пракаментаваў чацвёрты матч з «Гомелем» (1:2, лік у серыі: 1-3) у серыі 1/2 фіналу Экстралігі .

– Чаму Касціцын не гуляў у мінулым матчы? Далі перадышку?

– Так. Сяргей – гэта наш важны вопытны гулец, ад яго шмат залежыць. Нават калі ён не на лёдзе, ён усё роўна з камандай. Паверце, Сяргей прыходзіць першым на трэніроўку, першым у залу, сур'ёзна сочыць за сабой. Ганаруся, што ў нашым клубе ёсць такі дасведчаны хакеіст. Нават прапускаючы матч, ён словам падтрымлівае хлопцаў, падказвае ім. Гэта каштоўна.

– У наступнай гульні супернік яшчэ больш упрэцца. Як яго абгуляць?

– Аднавіцца, падрыхтавацца да матчу. Гуляць да апошняга свістка.

– Па эмоцыях серыя ўсё гарачэй.

– Праціўнік гуляе залішне жорстка, на фоле. І тут трэба быць уважлівымі ўсім, хто ў прымае ўдзел у матчы і хто за ім назірае. Гэта ўсяго толькі гульня, а такія моманты могуць прывесці да сур'ёзных траўм, – сказаў Краўчанка.