Усе навіны

Шайба Шаранговіча не выратавала «Калгары» ад паразы ад «Анахайма»

3 красавіка, 08:01

У ноч на 3 красавіка ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Калгары» caступіў «Анахаймy» (3:5). У прайграўшых шайбай вызначыўся беларускі форвард Ягор Шаранговіч.

Усяго Шаранговіч правёў на лёдзе 17 хвілін 50 секунд, нанёс 3 кідкі (яшчэ 1 кідок міма), здзейсніў 1 перахоп, выйграў 3 з 13 укідванні.

У сезоне ў беларуса 74 гульні, 54 (29+25) ачкі.

«Калгары» з 73 баламі ў 74 матчах займае 12-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі.