Усе навіны

Шаранговіч выйшаў на першае месца ў спісе снайпераў «Калгары»

3 красавіка, 14:22

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч выйшаў на першае месца ў спісе снайпераў каманды.

Мінулай ноччу хакеіст закінуў 29-ю шайбу ў сезоне і зраўняўся па гэтым паказчыку з амерыканцам Блэйкам Коулманам.

Шаранговіч у гэтым сезоне набраў 54 (29+25) ачкі і займае другое месца ў камандзе пасля Назема Кадры (65 ачкоў).