Усе навіны

Арцём Каркоцкі: «Мiнскае «Дынама» ў сезоне-2023/24 зрабіла ўсё, што магло»

4 красавіка, 17:28

Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі пракаментаваў выступленне каманды.

– Каманда была адносна новай, было шмат пачаткоўцаў, спатрэбіўся час, каб усе згуляліся і прыцерліся адзін да аднаго, плюс у нас новы трэнер, таму сезон атрымаўся няроўным.

Калі падводзіць спартовыя вынікі, лічу, што зрабілі ўсё, што маглі, каманда аддавалася цалкам, усе гульні ў плэй-оф, акрамя першай, атрымаліся роўнымі, часам нават з нашай перавагай, але ўсё вырашылі дэталі.

Цудоўная атмасфера на арэне дарагога каштуе. Пасля вылету каманды гледачы не сыходзілі, я бачыў шмат слёз на вачах балельшчыкаў, якія праводзілі каманду. Гэта галоўны паказчык таго, што нам удалося прасунуцца наперад, – сказаў Каркоцкі.