Усе навіны

Шаранговіч пра 29 шайб у сезоне: «Гэта таму, што ў мяне больш магчымасцяў: трэнеры давяраюць мне, атрымліваю шмат гульнявога часу»

5 красавіка, 11:41

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч пракаментаваў свой лепшы сезон у кар'еры па выніковасці.

Адзначым, што Шаранговіч у гэтым сезоне набраў 54 (29+25) ачкі і займае другое месца ў камандзе пасля Назема Кадры (65 ачкоў).

«Для мяне гэта нядрэнны сезон, але для каманды - ён не самы ўдалы, мы яшчэ не ў зоне плэй-оф, нам трэба гуляць лепш.

У мяне 29 галоў? Гэта таму, што ў мяне больш магчымасцяў у гэтым сезоне. Трэнеры давяраюць мне, я атрымліваю шмат гульнявога часу ў большасці, і ў роўных складах.

Ці стаў я больш рознабаковым гульцом? Так, зараз я гуляю ў цэнтры і мне там камфортна. Пры гэтым мне трэба ўдасканальваць гульню на ўкідванні.

Каб значыла для мяне, калі заб'ю 30 галоў? Не ведаю, забіць 30 шайб – гэта добра, але мая мэта дапамагчы камандзе выйграць», – сказаў Шаранговіч.