Усе навіны

«Калгары» Шаранговіча страціў шанцы на трапленне ў плэй-оф НХЛ

5 красавіка, 12:29

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Анахайму» (3:5)

Пасля гэтага паражэння, «Калгары» страціў усе шанцы на трапленне ў плэй-оф НХЛ.

«Калгары» займае 12-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі з 73 баламі. Каманда згуляе яшчэ 7 матчаў у рэгулярцы.

Шаранговіч у гэтым сезоне набраў 54 (29+25) ачкі і займае другое месца ў камандзе пасля Назема Кадры (65 ачкоў).