Усе навіны

Раян Хаска: «Шаранговіч ведае, што можа змяніць сітуацыю ў любой гульні, і мы гэта часта назіраем»

7 красавіка, 16:11

Галоўны трэнер «Калгары» Раян Хаска падзяліўся меркаваннем аб гульні Ягора Шаранговіча за канадскі клуб.

– Ягор вельмі добра адаптуецца. Мы разумелі, каго абменьваем з «Нью-Джэрсі». Ён хуткі, а менавіта гэтых якасцяў нам не хапала, мы ў іх мелі патрэбу.

У пачатку сезона былі цяжкасці з тым, якое месца на лёдзе яму падабраць. Ён, калі памятаеце, нейкі час гуляў цэнтральнага ў чацвёртым звяне, перш чым у яго атрымалася раскрыцца.

Я памятаю, як ён забіў гол на выездзе, і гэта падштурхнула яго да таго, каб забіць яшчэ адзін гол на наступны вечар. І, я думаю, што пасля гэтага Ягор ужо ніколі не азіраўся назад. Ён стаў гуляць упэўнена на абодвух канцах пляцоўкі.

Цяпер ён ведае, што можа змяніць сітуацыю ў любой гульні, і мы гэта часта назіраем. Я вельмі задаволены тым, што зрабіў Ягор, – сказаў Хаска.

У гэтым сезоне Шаранговіч набраў 56 (30+26) вынiковых балаў.