Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Кулакоў: «Думаю, што «Брэст» зможа аказаць супраціў у фінальнай серыі»

11 красавіка, 10:31

Трэнер «Юнацтва» Аляксандр Кулакоў зрабіў прагноз на фінальную серыю Экстралігі.

– Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад першага матчу фіналу Экстралігі.

– Не думаў, што матч скончыцца з такім лікам. Спадзяваўся, што ён будзе больш напружаны. Такія гульні таксама бываюць. Паглядзім, што будзе далей. Нават цікава, ці зможа «Брэст» даць бой.

– А як вы думаеце, змогуць «зубры» даць бой дзеючаму чэмпіёну?

– Думаю, што «Брэст» зможа аказаць супраціў у гэтай серыі. Аднак учора страцілі Косава і Гаўруса. Аляксандра Маляўка не было. Добрая тройка страчана, а ў «зуброў» не такая вялікая лаўка, каб кімсьці іх замяніць.

– Броннікава знялі ў другім перыядзе. Наколькі важна для серыі, што «Металург» прымусіў памяняць брамніка, які вельмі выдатна выратоўваў «зуброў» у першых двух раўндах?

– Думаю, яго памянялі не таму, што гэта яго галы. Адпачне і ў наступнай гульні вернецца на лёд. Каб яму не ламаць псіхалогію. Не думаю, што для яго сёння нешта страшнае здарылася. «Брэсту» ўсё таксама трэба выйграць у чатырох матчах, нічога не памянялася, – сказаў Кулакоў.