Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Грабоўскі не тэлефанаваў, каб павіншаваць мяне з 30 галамі, таму што злуецца. Жартую, вядома, ён – выдатны хлопец»

12 красавіка, 13:37

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч пракаментаваў свае ўзаемаадносіны з экс-хакеістам Міхаілам Грабоўскім.

– Можа, Міхаіл Грабоўскі не тэлефанаваў, каб павіншаваць мяне, бо злуецца) жартую, вядома, ён – выдатны хлопец. Ён зрабіў пост у Instagram, у якім павіншаваў мяне.

Насамрэч я з дзяцінства сачыў за ягонай гульнёй, таксама за выступам Руслана Салея і за ўсімі беларусамі ў НХЛ. Я хацеў быць падобным на гэтых хлопцаў. Пасля таго як мяне задрафтавалі ў 2018 годзе, Міхаіл патэлефанаваў мне і сказаў, каб я звяртаўся да яго па любых пытаннях. Затым глядзеў мае гульні, дапамагаў мне, – сказаў Шаранговіч.

Нагадаем, што раней Шаранговіч пабіў рэкорд Грабоўскага па галах у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ і стаў першым беларусам, які закінуў 30 шайбаў (Грабоўскі закінуў 29 шайбаў – Tribuna.com).