Усе навіны

Шаранговіч дагнаў Грабоўскага па выніковых балах за сезон і стаў найлепшым беларускім бамбардзірам за адзін сезон НХЛ

13 красавіка, 08:35

Беларускі нападнік «Калгары» Ягор Шаранговіч асістам дапамог сваёй камандзе перамагчы «Анахайм» (6:3).

Усяго ў 79 матчах цяперашняга сезону НХЛ беларус набраў ужо 58 (30+28) балаў пры 8 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-29».

Такім чынам Шаранговіч зраўняўся з Міхаілам Грабоўскім па выніковых балах за сезон. Нагадаем, што Грабоўскі ў сезоне 2010/11 у складзе «Таронта» таксама набраў 58 ачкоў (29+29), аднак закінуў на адну шайбу менш.