Усе навіны

Шаранговіч завяршыў сезон першым снайперам і другім бамбардзірам «Калгары»

19 красавіка, 18:47

19 красавіка «Калгары» Ягора Шаранговіча завяршыў рэгулярны сезон НХЛ.

Беларускі форвард каманды па выніках сезона набраў 59 (31+28) ачкоў у 82 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-29».

Гэта дазволіла яму стаць лепшым снайперам «Калгары». Шаранговіч апярэдзіў на адзін гол нападніка Блэйка Коўлмана (30 галоў у 78 гульнях).

У спісе найлепшых бамбардзіраў форвард зборнай Беларусі стаў другім, саступіўшы толькі форварду Назіма Кадры (75 ачкоў у 82 гульнях).