Усе навіны

Протас стаў чацвёртым па асістах у «Вашынгтоне» за рэгулярны чэмпіянат

20 красавіка, 13:27

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас стаў чацвёртым па колькасці асістаў у клубе па выніках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

Протас па выніках сезона набраў 29 (6 + 23) ачкоў у 78 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-3».

Такім чынам, 23-гадовы хакеіст 23 разы асіставаў партнёрам у рэгулярным чэмпіянаце.

Нагадаем, што ў першым раўндзе плэй-оф «Вашынгтон» сустрэнецца з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».