Усе навіны

Данііл Бокун: «У «Дынама» была «распранальня вырадкаў», тых, хто трапіў у няласку да Вудкрафта. У яго быў комплекс Бога»

26 красавіка, 15:47

Гулец зборнай Беларусі Данііл Бокун распавёў пра працу ў камандзе разам з экс-галоўным трэнерам Крэйгам Вудкрафтам, які пакінуў сваю пасаду ў 2023-м.

– Атрымалася так, што летам у міжсезонне звальняецца Сідарэнка, прыходзіць Вудкрафт. Я адчуваю сябе нармальна: я не ведаю хто гэта, што гэта. Ён мяне не ведае. Пачынаецца перадсезонка, быццам усё нармальна: я працую, не выпадаю, прэтэндую на топ-6 абаронцаў у камандзе. І ў нейкі момант, у адзін нейкі цудоўны дзень проста перамыкаецца трэнер. І я раблюся нейкім казлом адпушчэння. Проста ў нейкі рандомны момант. Нічога не было такога, што я, не ведаю, на жонку яго нешта сказаў, на яго нешта сказаў дрэннае – проста вось у нейкі момант такое адбываецца. Мяне пачынаюць проста жорстка душыць, нават не трэніруюся з асноўнай камандай.

У нас была распранальня асобная, як гэта звалі... Распранальня вырадкаў. Гэта значыць была камандная распранальня, дзе сядзела каманда, а была каманда рабят, хто проста вось трапіў у няласку нейкую. І мы сядзелі там - яна наогул проста далёка ад асноўнай раздзявалкі, там няма нічога, акрамя нашай формы: ні вады – нічога наогул. Быццам я на «начнуху» прыйшоў проста пераапрануцца. І там было даволі шмат людзей – чалавек шэсць-сем. І ўсё, канешне, гэта былі беларусы.

– Маладыя?

– Ды не, там быў Стэфановіч, Дзянісаў, якія не былі маладымі.

– Слухай, можа, Вудкрафт жартаваў пра распранальню? Можа, вы не разумелі жарту яго?

– Можа быць, так. У яго быў такі нейкі комплекс Бога. Не ведаю, як гэта называецца, калі ўсё, што ён гаворыць, павінна быць цікава і смешна. Мне ён вось казаў, каб я скончыў [кар'еру], каб я сядзеў у распранальні цішэй мышы, каб мяне не было ні відаць, ні чуваць, што лепш бы я скончыў з хакеем. Вось так. Крайняя мая з ім размова была вельмі негатыўная. І пасля гэтага – усё, я як бы больш не быў ужо ў камандзе і паехаў у «Юнацтва», – сказаў Бокун.