Усе навіны

Гатавец пра выклік у зборную да Салея: «Я быў як у тумане»

4 траўня, 19:25

Беларускі абаронца маскоўскага «Дынама» Кірыл Гатавец распавёў пра ўражанні ад выкліку ў нацыянальную зборную да Калюжнага і Салея.

– Мяне калі выклікалі, я як у нейкім тумане, можна сказаць, быў. Бо мне 18 гадоў, ты туды прыязджаеш, такія гучныя імёны. Калюжны, Антоненка... З Салеем таксама давялося пагуляць. З аднаго боку, было вельмі крута, з другога – некамфортна. Я хаджу, разумею, што я іх усіх сыноў там ведаю.

Я быў вельмі гэтаму рады, разумеў, што гэта крута. Думаў: «Гэта, напэўна, неяк паўплывае на маё хакейнае рэзюмэ для «Тампы», – сказаў Гатавец.