Усе навіны

Кірыл Гатавец: «Мінскае «Дынама» доўга цягнула з новымі кантрактамі, калі вось перадсезонка пачынаецца, тады толькі прапаноўвалі»

5 траўня, 16:36

Беларускі хакеіст Кірыл Гатавец, распавёў пра працэдуру падаўжэння кантрактаў у мінскім «Дынама».

«Не ведаю, як цяпер адбываецца, але на той момант мінскае «Дынама» доўга цягнуліся з прапановай новых кантрактаў. Калі ўсе каманды неяк па ходзе сезона табе прапануюць, то ў Мінску, не ведаю чаму, але не было. Тады вось з беларусамі чакалі ледзь не да апошняга, калі вось перадсезонка пачынаецца, тады яны толькі прапаноўвалі. Напэўна было так, што ўмоўна топавыя гульцы можа сыдуць, а там «сярэдні клас» назавем так, куды вы дзенецеся. Ты вам мінімалачку прапануем, і ўсё роўна прыйдуць, таму што, па факце, так часта і бывае, што гульцу няма куды дзявацца. Ён нават, можа, і хоча сысці, але разумее, што яго нікуды не бяруць», – сказаў Гатавец.