Усе навіны

Квартальнаў пасля 0:4 ад «Расіі 25»: «Пакуль нам не ўдаецца распячатаць брамніка. Хаця б распячатаць!»

6 траўня, 20:20

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў паразу ад «Расіі 25» (0:4) у таварыскім матчы.

– Зноў каманда крыху хутчэйшая за нас, крыху больш зараджаная. У гэтым кампаненце нам трэба быць лепей. Досвед для нашых маладых хлапчукоў.

Пакуль нам не ўдаецца распячатаць брамніка. Хаця б распячатаць! Будзем старацца зрабіць гэта.

Але сёння мы гулялі лепей, чым у Астане, – распавёў Квартальнаў.

Наступныя гульні пройдуць 9 траўня ў Туле і 11 траўня ў Мінску.