Усе навіны

Аляксей Протас: «Мае грошы – гэта нашы грошы, а грошы жонкі – не»

7 траўня, 23:43

Беларускі хакеіст «Вашынгтона» Аляксей Протас падзяліўся тонкасцямі сямейнага жыцця.

– Як вы размяркоўваеце з жонкай сямейны бюджэт?

– Мае грошы – гэта нашы грошы, а грошы жонкі – яе. Мы так жывем. Па-першае, мой заробак дазваляе. Па-другое, Таня марнуе не толькі на сябе. Часта робіць падарункі мне і бацькам, набывае нешта дзіцяці. Да нараджэння Алісы яна працавала, таму былі назапашванні. У нас у плане фінансаў няма рознагалоссяў. Усё абмяркоўваем. Але не бяруся нікога судзіць і раздаваць парады – у кожнай сям'і свая сітуацыя.

– Задумваліся аб інвеставанні ў нейкі бізнэс?

– Такія думкі ёсць, але не думаю, што гэта трэба выносіць на публіку. У любым выпадку пакуль няма сур'ёзных праектаў.

– Як праводзіце вольны час?

– А яго амаль няма. У нас Таняй маленькае дзіця – хутка Алісе будзе год і тры месяцы. Таму ў асноўным усё звязана з сямейнымі клопатамі. Графік матчаў падчас сезона вельмі шчыльны. Імкнуся хоць зараз больш дапамагаць жонцы. А так часам чытаю, часам проста хочацца паляжаць. Аліса ўсюды носіцца, бегае – трэба ўвесь час прыглядаць за ёй, – сказаў Протас.