Усе навіны

Міхаіл Стэфановіч: «У Экстралізе ўпаў узровень маладых – рэальна не цямяць, ім нешта кажаш, а яны могуць рыкнуць у адказ»

10 траўня, 11:38

Нападаючы «Металурга» Міхаіл Стэфановіч падзяліўся думкамі пра стан ўзроўню Экстралігі.

– Раней узровень вышэйшай лігі і Экстралігі быў вышэйшы, чым цяпер.

– Я думаю так, таму што раней ні лімітаў - нічога не было. Табе трэба было рэальна нешта паказваць, каб вылезці. Як зараз там у цябе павінна сем чалавек да 20-27 [гадоў]. Я памятаю, у першы раз у трэнерскую зайшоў, а тамака ў іх табліца складу і кожны рознага колеру. Я кажу: “А што гэта? Саставы?». Ён кажа: "Не, гэта па лімітах". І ўяві: у цябе там легіянеры – асобна, узроставыя – асобна, да 27 - асобна колер, да 25, 22... Нейкае вар'яцтва.

– Маладым прасцей патрапіць у каманду, але сам узровень лігі зваліўся.

– Ну і ўзровень маладых, я б сказаў. Так што бываюць такія кропкавыя экземпляры, якія нармальную гульню паказваюць, а так даводзіцца і трэнерам больш працаваць, напіхваць, таму што рэальна не цямяць.

– Ты згодны з тым, што новае пакаленне – іншае?

– Канешне. Нават ім нешта кажаш, а яны табе могуць рыкнуць у адказ. Цяпер людзі цябе могуць паслаць і сказаць: «Ча ты? Я сам ведаю ўсё гэта».

– У «Металургу» ёсць такія?

– Антон Лазарэнка нешта спрабаваў, але потым зразумеў, што нельга так паводзіць сябе. Паставілі на месца, і ён якраз да плэй-оф больш-менш раскрыўся. Браты Ярута з салігорскага «Шахцёра» таксама могуць адказаць, – сказаў Стэфановіч.