Усе навіны

Уладзімір Зяленскі: «У размове з Макронам падкрэсліў, што спартоўцам з РФ не месца на Алімпіядзе ў Парыжы»

24 студзеня 2023, 22:05

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў пра размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

«У размове з Эмануэлем Макронам падзякаваў за прарыўную пастанову даць лёгкія танкі і за далейшае ўзмацненне абараназдольнасці, у тым ліку перадавыя сістэмы СПА.

Абмеркавалі і дыпламатычныя крокі па завяршэнні вайны. Асобна падкрэсліў, што спартоўцам з РФ не месца на Алімпіядзе ў Парыжы», – напісаў Зяленскі.