Усе навіны

Народны дэпутат Украіны Белянюк: «Расіян і беларусаў не будзе на Еўрапейскіх гульнях толькі таму, што яны будуць праходзіць у Польшчы»

29 студзеня 2023, 13:49

Алімпійскі чэмпіён па барацьбе і народны дэпутат Украіны Жан Белянюк пракаментаваў той факт, што расійскія і беларускія спартсмены не будуць удзельнічаць у Еўрапейскіх гульнях-2023.

«Расіян і беларусаў не будзе на Еўрапейскіх гульнях толькі таму, што яны будуць праходзіць у Польшчы. Краіна, якая неаднаразова дэманстравала салідарнасць і падтрымку Украіны.

У любым іншым выпадку, мы маглі б мець зусім розныя вынікі па гэтым пытанні, у выпадку адмены рэкамендацый МАК па іх адхіленні, якое відавочна зараз актыўна прасоўваецца. Таму дзякуем палякам за ўсебаковую падтрымку Украіны», - напісаў Белянюк.

Беларускія і расійскія атлеты не змогуць удзельнічаць у III Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць 9-25 чэрвеня ў Кракаве.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.