Усе навіны

Зяленскі накіраваў ліст Макрону: «Рыхтуючыся да Алімпіяды, мы павінныя быць упэўненыя, што Расія не зможа выкарыстаць яе для прапаганды агрэсіі»

29 студзеня 2023, 23:25

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас свайго традыцыйнага звароту, расказаў аб лісце прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону.

«На фоне пастаянных расійскіх тэрарыстычных удараў па нашых гарадах і сёлах, на фоне пастаянных расійскіх штурмаў, якія спрабуюць не пакінуць проста ніводнай цэлай сцяны, нават шакіруе, што даводзіцца пераконваць міжнародных спартыўных бюракратаў адмовіцца ад якой-небудзь падтрымкі дзяржавы-тэрарыста.

Спробы Міжнароднага алімпійскага камітэта вярнуць расійскіх спартоўцаў на спаборніцтвы і Алімпійскія гульні – гэта спроба сказаць усяму свету, што тэрор можа быць нечым прымальным. Як быццам можна заплюшчыць вочы на тое, што Расія робіць з Херсонам і Харкавам, з Бахмутам і Аўдзееўкай.

Сёння накіраваў ліст спадару Прэзідэнту Макрону якраз з гэтай нагоды і ў працяг нашай з ім размовы, якая адбылася 24 студзеня.

Рыхтуючыся да парыжскай Алімпіяды, мы павінны быць упэўненыя ў тым, што Расія не зможа выкарыстаць яе ці іншую міжнародную спартовую падзею для прапаганды агрэсіі ці свайго дзяржаўнага шавінізму.

У першай палове XX стагоддзі ў Еўропе было дапушчана занадта шмат памылак, якія прывялі да страшных трагедый. Была і значная алімпійская памылка. Алімпійскі рух і дзяржавы-тэрарысты дакладна не павінны перасякацца.

Я дзякую ўсім, хто дапамагае абараняць нашых людзей ад расійскага тэрору! Дзякуй кожнаму і кожнаму, хто адважна абараняе Украіну ў шэрагах нашых сіл абароны і бяспекі!

Светлая памяць усім, хто змагаўся за незалежнасць і цэласнасць Украіны ў баі пад Крутамі і ў кожнай іншай бітве, якія дапамаглі нашаму народу захавацца і здабыць сваю ўласную дзяржаву!

Слава Украіне!», – Сказаў Зяленскі.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.