Усе навіны

Уладзімір Зяленскі: «Спроба МАК вярнуць атлетаў з Расіі і Беларусі на алімпійскія спаборніцтвы — гэта легітымізацыя злачыннай агрэсіі супраць Украіны»

3 лютага 2023, 09:06

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на зварот міністраў спорту Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі да міжнародных спартыўных федэрацый адносна магчымага вяртання расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Удзячны Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы за прынцыповую пазіцыю.

Спроба МАК вярнуць атлетаў з Расіі і Беларусі на алімпійскія спаборніцтвы – легітымізацыя злачыннай агрэсіі супраць Украіны.

Разам не дадзім выкарыстоўваць спорт супраць чалавечнасці і для прапаганды вайны», - напісаў Зяленскі.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 году працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.