Усе навіны
Photo

Чэмпіён АГ Белянюк апублікаваў загад Мінспорту Украіны аб забароне ўкраінскім зборным удзельнічаць у адных спаборніцтвах з расіянамі і беларусамі

13 красавіка 2023, 22:33

Алімпійскі чэмпіён і народны дэпутат Жан Белянюк апублікаваў тэкст загада Міністэрства моладзі і спорту Украіны аб забароне афіцыйным дэлегацыям украінскіх зборных удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у якіх удзельнічаюць расіяне і беларусы.

Згодна з ім, украінскія спартыўныя федэрацыі абавязаны маніторыць удзел расіян і беларусаў у міжнародных спаборніцтвах і інфармаваць пра гэта Мінмаладзёжспорту.

Украінскім зборным забараняецца ўдзельнічаць у такіх спаборніцтвах. У выпадку выяўлення ўдзелу расіян і беларусаў у спаборніцтвах, украінскія дэлегацыі павінны быць адкліканы.

Адзначым, што загад падпісаны электронным подпісам.