Усе навіны

Украіна наклала санкцыі на Кавальчука і Недасекава на 50 гадоў

15 красавіка 2023, 15:56
1

Указам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага 15 красавіка наклалі санкцыі на міністра спорту рэжымнай Беларусі Сяргея Кавальчука і лёгкаатлета Максіма Недасекава.

З грамадзян Беларусі ў санкцыйны спіс таксама трапіў кіраўнік прарэжымнай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.

Усяго да тых, хто патрапіў у спіс, прыменена 15 розных відаў санкцый, якія будуць дзейнічаць на працягу 50 гадоў. Адзначым, што ў выпадку Кавальчука з пераліку відаў санкцый выключаная забарона ўезду на тэрыторыю Украіны.

Цяпер Міністэрства замежных спраў Украіны прапануе Еўрасаюзу, ЗША і іншым краінам ўвесцi аналагічныя абмежавальныя меры.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.