Усе навіны

Пісьменнік Філіпенка: «Кожны беларус павёў сябе лепш у 2020-м, чым батутысты. У іх вельмі скрыўленае ўяўленне аб тым, што такое патрыятызм»

5 ліпеня, 15:58

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка ў інтэрв'ю Аляксандру Івуліну для YouTube-канала «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем пра маўчанне футбалістаў наконт пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе.

«Няма ніякіх расчараванняў. Ты, наадварот, зведваеш нейкія класныя эмоцыі, калі хтосьці гаворыць. Проста круцей разумець, што літаратары павялі сябе лепш, чым футбалісты. Або што журналісты павялі сябе лепш, чым футбалісты ці хакеісты.

Кожны беларус сябе павёў лепей, чым батутысты. Нейкае ў іх вельмі скрыўленае ўяўленне аб тым, што такое патрыятызм. Вельмі скрыўленае ўяўленне пра тое, што гэтая краіна табе нешта дала, і ты ёй павінен вярнуць… Гэтая краіна табе ўвогуле нічога не дала. Твае бацькі плацілі падаткі, на гэтыя падаткі пабудавалі гэтую залу, табе далі гэты батут, ты на ім усё жыццё скакаў, а зараз павінен маўчаць. Мне здаецца, ва ўяўленнях гэтых людзей ёсць краіна, дзяржава… Наогул нічога гэтага няма. Трэба знесці ўсе гэтыя думкі і зразумець, хто ёсць ты: ты – грамадзянін з пашпартам, ты плаціш падаткі, на твае падаткі ўсё гэта робіцца. Няма ніякіх грошай дзяржавы – гэта ўсё твае грошы, грошы твайго суседа. І вось з вашых грошай узялі і крыху пабудавалі не 57-ы лядовы палац. І ты не павінен быць нікому ўдзячным за гэта, бо ты прызначыў гэтых людзей для таго, каб яны марнавалі гэтыя твае грошы правільна.

Ведаеш, як зараз кажуць у Расіі пра ўсякіх тэатральных чувакоў, якія маўчаць – Канстанцін Хабенскі ці Яўген Міронаў? «Таму што за імі вялікія тэатры». Якая пастаноўка тэатральная можа апраўдаць тое, што адбылося ў Бучы? Які футбольны матч чэмпіянату Беларусі ці зборнай Беларусі можа апраўдаць тое, што яны засунулі сабе мовы ў азадкі і маўчаць? Ніякай. Нават пас Валянціна Бялькевіча, які ён калісьці аддаў, нічога б ніколі ў жыцці не апраўдаў», – сказаў Філіпенка.