Усе навіны

МАК не запросіць Беларусь і Расію на Алімпійскія гульні 2024 года ва ўстаноўленую дату 26 ліпеня

13 ліпеня, 15:50

МАК не запросіць Беларусь і Расію да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ва ўстаноўленую дату 26 ліпеня, піша ТАСС.

Падобнае рашэнне прынята ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі МАК у дачыненні да расійскага і беларускага спорту з-за вайны ва Украіне.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.