Усе навіны

Міністр спорту Украіны Гутцайт: «Паколькі Беларусі і Расіі не будуць высланы запрашэнні, то і саміх краін не будзе на АГ»

23 ліпеня, 17:05

Міністр моладзі і спорту Украіны прэзідэнт НАК Вадзім Гутцайт выказаўся пра магчымы нядопуск Беларусі і Расіі да АГ-2024.

«Як мы прачыталі на сайце МАК, праз некалькі дзён будуць адпраўленыя запрашэнні па ўдзеле ў Алімпійскіх гульнях усім краінам у свеце, але не будзе запрошана Расійская Федэрацыя і Беларусь. І гэта, я лічу, ужо нейкая перамога і нашай спартыўнай супольнасці, і міністэрства, і НАК. Бо ўвесь час працуем і будзем працаваць, каб расіян і беларусаў не было.

І паколькі зараз расіянам і беларусам не будуць высланы запрашэнні, то Расіі і Беларусі як афіцыйных краін не будзе на Алімпійскіх гульнях.

І зараз мы ўжо пачалі дыскусію наконт магчымасці таго, каб нашы спартсмены прымалі ўдзел ва ўсіх кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпіяды, калі РФ і Беларусі не будзе на Гульнях», – сказаў Гутцайт.

Нагадаем, што Міністэрства моладзі і спорту Украіны забараніла ўкраінскім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах разам з беларусамі і расіянамі.