Усе навіны

Краіны Паўночнай Еўропы працягваюць выступаць супраць удзелу беларусаў і расіян у міжнародных спаборніцтвах

5 верасня, 09:43

Алімпійскі і Паралімпійскі камітэты Паўночных краін, а таксама нацыянальныя спартыўныя федэрацыі Паўночных краін зноў заявілі аб сваёй нязгодзе з допускам беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

«Сітуацыя з вайной на Украіне не змянілася.

Таму мы цвёрда стаім на сваёй пазіцыі не дапусціць удзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў і афіцыйных асоб у міжнародным спорце.

Цяпер непрыдатны час думаць аб іх вяртанні, гэта наша пазіцыя.

Мы, Алімпійскі і Паралімпійскі камітэты Паўночных краін і спартыўныя канфедэрацыі, карыстаемся гэтай магчымасцю, каб яшчэ раз пацвердзіць нашу цвёрдую падтрымку ўкраінскага народа і патрабаванні міру.

Алімпійскі і паралімпійскі камітэты Паўночных краін, а таксама спартыўныя канфедэрацыі будуць працаваць разам і ў цесным дыялогу з адпаведнымі зацікаўленымі бакамі працягваць уважліва ацэньваць і адсочваць сітуацыю», – гаворыцца ў заяве.

Такое паведамленне ў выніку сустрэчы ў Грэнландыі накіравалі ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), Еўрапейскі алімпійскі камітэт (ЕАК), Асацыяцыю алімпійскіх камітэтаў (АНАК), Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) і Еўрапейскім паралімпійскім камітэтам.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.