Усе навіны

Леўчанка пра канфлікт у БФСС: «Казалі пра празрыстасць і сумленнасць»

7 кастрычніка, 15:56

Экс-беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка пракаментавала словы гандбольнага трэнера Канстанціна Якаўлева пра канфлікт паміж кіраўніком БФСС Аляксандрам Апейкіным з экс-старшынёй фонду Аляксандрай Герасіменяй.

«Разбор «Еўрарадыё» не здзівіў. Бо ўжо не першы раз туды запрашаецца адзін бок. І гэта бок фонду. Так было, калі пасля нашай з Герасіменяй просьбы наконт выдалення нас з сайта амерыканскага фонду, быў запрошаны толькі «фонд». Дзе было толькі агучана, што мы хайпуемся і ніякай канкрэтыкі. Уласна, як і на гэты раз.

Нідзе ў нашых каментарах не было абвінавачанняў у падмане. Гэтыя словы нават не выкарыстоўваліся. Гаварылася пра празрыстасць і сумленнасць. Але гэтым інтэрв'ю гэтае слова гучала неаднаразова.

Ёсць такая прымаўка: «На злодзеі і шапка гарыць» – напісала Леўчанка.