Усе навіны

Супрацоўніка магілёўскага каледжа затрымалі, ён праводзіў велапрабежкі ў падтрымку палітвязняў

20 кастрычніка, 12:03

У Беларусі затрымалі супрацоўніка магілёўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа. Пакаянае відэа з ім апублікаваў тэлеграм-канал, звязаны з рэжымам.

У відэа мужчына кажа, што «у 2021 годзе з мэтай падтрымкі палітвязняў выказаў згоду і садзейнічанне» БФСС.

У сацыяльных сетках размяшчаў скрыншоты з велапрабежак, а таксама падпісаны на «шэраг дэструктыўных каналаў», дзе пакідаў каментары.

Па словах мужчыны, яго затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».