Все новости

Брэсцкага трэнера па каратэ Еўціхава затрымалі за відэа з ваеннай тэхнікай

20 кастрычніка, 15:52

Стала вядома аб затрыманні брэсцкага трэнера па каратэ Аляксандра Еўціхава. Відэа з ім апублікаваў тэлеграм-канал, звязаны з рэжымам.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён зняў відэа вайсковай тэхнікі і адправіў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Паведамляецца, што затым ён выдаліў акаунт у тэлеграме, аднак гэта не зберагло ад затрымання.

Таксама ён паведаміў, што ў 2020 годзе развешваў стужачкі на слупах і знаках, а таксама расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.