Усе навіны

Анатоль Котаў: «З аднаго боку нязручна не падтрымаць саюзніка, з іншага – МАК можа накласці яшчэ большай санкцый»

17 лістапада, 08:59

Кіраўнік міжнароднага дэпартамента Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў у інтэрв'ю Tribuna.com падзяліўся меркаваннем пра дзеянні алімпійскага камітэта Лукашэнкі пасля рэкамендацыі МАК.

– Рэкамендацыя можа неяк напалохаць алімпійскі камітэт Лукашэнкі? Там жа вельмі сябруюць з Расіяй.

– Пытанне, вядома, цікавае. З аднаго боку, Беларусі будзе нязручна не падтрымаць хаўрусніка. З іншага, калі пайсці супраць рэкамендацый МАК, то ў Нацыянальнага алімпійскага камітэту могуць адабраць прызнанне, накласці яшчэ большай санкцый. А гэта прывядзе да таго, што ні на летнюю Алімпіяду ў Парыжы, ні на зімовую ў Італію ў 2026 годзе ніхто ад Беларусі не паедзе ў прынцыпе. І калі МАК давядзе да беларускага боку інфармацыю, што могуць быць такія наступствы, то, хутчэй за ўсё, страх страціць усё на міжнародным узроўні канчаткова пераможа жаданне падтрымаць хаўрусніка ў асобе Расіі.

Аднак, з іншага боку, у НАК можа згуляць і іншая логіка. Вось, маўляў, адправім дзесьці 150 чалавек на спаборніцтвы ў Расію, яны могуць прывезці да мільёна долараў прызавых. Ці будзе забарона на ўдзел у зімовай Алімпіядзе? Што ж, гэта [гульні] будзе праз некалькі гадоў, авось што-небудзь зменіцца. Але затое цяпер краіна запрацуе шмат – куды больш, чым маглі б некалькі спартсменаў на Гульнях-2026.

Але, паўтаруся, я ўсё ж спадзяюся, што ў НАК Беларусі зразумеюць, што бабло тут і цяпер менш каштоўнае, чым доўгатэрміновыя інтарэсы і прызнанне камітэту на міжнародным узроўні ў будучыні. Тым больш відавочна, што гэтае мерапрыемства носіць выключна палітызаваны характар, – падзяліўся Котаў.