Усе навіны

МАК пакінуў за сабой права запрасіць на АГ-2024 генсака алімпійскага камітэта Лукашэнкі

8 снежня, 21:13

Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціў беларусаў і расіян да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы пад нейтральным флагам.

«Прымаючы да ўвагі рашэнне Выканкама МАК ад сакавіка 2021 года [пра увядзенне санкцый] у дачыненні да «НАК» Беларусі, МАК працягне падтрымліваць сувязь з «НАК» Беларусі праз генеральнага сакратара і пакідае за сабой права па сваім меркаванні кансультавацца і каардынаваць свае дзеянні з генеральным сакратаром (на тэхнічным узроўні) наконт любога ўдзельніка АГ з беларускім пашпартам, а таксама запрасіць генеральнага сакратара «НАК» на Алімпійскія гульні ў Парыжы-2024», – заявілі ў МАК.

У сакавіку 2021 года МАК не прызнаў Віктара Лукашэнку новым прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі. Таксама МАК не прызнаў членам выканкама Дзмітрыя Баскава. Камітэт пацвердзіў, што санкцыі супраць іх застаюцца сапраўднымі. Арганізацыя не вядзе з імі перамовы, падтрымліваючы кантакт выключна з генеральным сакратаром НАК

Нагадаем, што гэты пост у статусе і. а. займае падпісантка за рэжым Ксенія Санковіч.