Усе навіны

Вадзім Гутцайт: «Будзем пільна сачыць за выкананнем «умоў нейтральнасці» расійскіх і беларускіх атлетаў»

8 снежня, 22:33

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Вадзім Гутцайт пракаментаваў рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пра допуск да АГ-2024 беларускіх і расійскіх спартсменаў у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў.

«Рашэннем Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта дазволена расійскім і беларускім атлетам спаборнічаць на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Індывідуальных «нейтральных» спартсменаў, якія пройдуць кваліфікацыю, да спаборніцтваў будуць дапускаць МАК і Міжнародныя федэрацыі алімпійскіх відаў спорту.

Літаральна ўчора прыняў удзел у сустрэчы Міжнароднага алімпійскага камітэта з Нацыянальнымі Алімпійскімі камітэтамі краін, дзе адзначыў нязменную пазіцыю Украіны адносна нядопуску расійскіх і беларускіх спартоўцаў да любых міжнародных спаборніцтваў.

Амаль год разам з краінамі-партнёрамі мы змагаліся на дыпламатычным фронце, каб гэтае рашэнне не было прынятае. Нягледзячы на ўсе прыкладзеныя намаганні, нягледзячы на шматлікія ахвяры сярод ваенных і грамадзянскага насельніцтва, разбурэнне інфраструктуры і акупаваныя тэрыторыі, наш голас не быў пачуты.

Нягледзячы на гэта, мы працягваем сваю працу, але барацьба будзе працягнутая.

Мы будзем уважліва сачыць за выкананнем «умоў нейтральнасці» расійскіх і беларускіх атлетаў, паведамляць МАК і Міжнародныя спартыўныя федэрацыі пра любыя парушэнні і злоўжыванні гэтым статусам.

Павінны быць моцнымі і гатовымі да любых выклікаў», – сказаў Гутцайт.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.