Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «Для МАК рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека не ёсць ніякім крытэрам»

8 снежня, 23:45

Кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін выказаўся пра уплыў палітыкі на рашэнні МАК.

– Калі кажуць, што МАК дэ-юрэ незалежная ад палітыкі спартыўная арганізацыя, то многія рэагуюць на гэта скептычна. У якой ступені сёння МАК і нацыянальныя алімпійскія камітэты залежаць ад палітыкі?

– Палітыка, безумоўна, прысутнічае ў спорце, але трэба разумець, што менавіта ў гэтым пытанні, пытанні беларускіх вязняў, МАК будзе аддзяляць палітыку ад спорту і гаварыць, што гэта выключна палітычная праблема. Вядома, калі краіны абвяшчаюць байкот, на гэта МАК не можа паўплываць, гэта вырашаюць асобныя краіны.

Можна сказаць, што калі скончыцца вайна ва Украіне, то пытанне паўнавартаснага ўдзелу афіцыйнай беларускай дэлегацыі будзе адразу вырашана.

– То бок рэпрэсіі ў Беларусі на гэта не будуць ніяк уплываць?

– Не будуць. Для МАК рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека не ёсць ніякім крытэрам. Адзіны крытэр — парушэнене правоў атлетаў, калі парушаецца Алімпійская хартыя.

– Дык у Беларусі ж пасля 2020 году правы спартсменаў парушалі ў самых розных аспектах. Спартсменаў не толькі затрымлівалі і саджалі за краты, як звычайных грамадзянаў, але і звальнялі са зборных, пазбаўлялі магчымасці трэніравацца і гэтак далей.

— Так, і гэта стала чыннікам санкцыяў і абмежаванняў, уведзеных у снежні 2020 году. Але гэта былі пераважна тэхнічныя абмежаванні. Не дапусцілі да Алімпійскіх гульняў некаторых прадстаўнікоў беларускага НАК, зявілася забарона на правядзенне пэўных спартоыўных падзеяў у Беларусі. Але, нягледзячы на гэта, каманда Беларусі выступала пад чырвона-зялёным сцягам. Усё змянілася толькі пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны і ўдзелу ў гэтай агрэсіі беларускага рэжыму, – сказаў Апейкін.