Усе навіны

Анатоль Байдачны: «Лукашэнка зрабіў шмат, гэта перакрывае многія недахопы»

13 лютага, 21:02
1

Экс-трэнер зборнай Беларусі, расіянін Анатоль Байдачны расказаў пра сваё стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі.

– Знойдзецца дастаткова людзей, якія прыпішуць віну за праблемы ў спорце ўладам Беларусі, у тым ліку і Лукашэнку. Як да яго крытыкі ў цэлым ставіцеся?

– Няма ніводнага прэзідэнта ў свеце, якога б не крытыкавалі. Ці не крытыкуюць Пуціна? Пытанне ж не ў гэтым, а ў тым, што ў лёсе любой краіны ёсць момант, калі крытыку трэба прыбіраць і змагацца за тое, каб твая краіна жыла і засталася на мапе. Крытыкаваць жа будзеш потым, калі ўсё скончыцца!

А так ёсць людзі, якія проста краіну не любяць… Яны спрабуюць зрабіць дрэнныя рэчы для краіны. Я лічу гэта здрадай. Лічу, што крытыкаваць прэзідэнта ў цяжкі для краіны час няправільна.

– Вы казалі пару гадоў таму: «Табе можа не падабацца Лукашэнка, але пры чым тут людзі і краіна?». Гэта значыць, падпісваецеся пад гэтымі словамі?

– Цалкам дакладна. Краіна ёсць краіна. Яна павінна існаваць. Мы ж усё роўна рана ці позна пойдзем. У тым ліку і Лукашэнка. А краіна застанецца. І ўвогуле, судзяць чалавека па справах. Калі ён зберажэ краіну, то людзі будуць яму ўдзячныя. Я думаю, Лукашэнка зрабіў шмат. Гэта перакрывае многія недахопы, якія ёсць. Тое ж самае тычыцца і Пуціна, – сказаў Байдачны.